У Гродне дзеці не пайшлі ў школу, бо не могуць там вучыцца па-беларуску
Гарадзенцы, пяцікласнік Даніла і шасцікласнік Мікіта Кузьмінічы, перасталі хадзіць на заняткі ў гімназію №10. Бацька Ігар Кузьмініч вымушаны быў такім спосабам прыцягнуць увагу да ігнаравання права яго дзяцей навучацца па-беларуску. Усе ранейшыя „лёгкія” спосабы паўплываць на выкананне сваіх канстытуцыйных правоў – вычарпаныя.