У вёсцы Кадыш усталююць памятную шыльду паўстанцам 1863-га года
Да памятнага каменя прымацавана шыльда, на якой напісаныя вядомыя цяпер імёны чатырох палеглых паўстанцаў. Іх выявілі мясцовыя краязнаўцы.
Тэхнічны бок усталявання ажыццявіла прадпрыемства “Свідравіна”. Кажа дырэктар прадпрыемства Сяргей Зылькоў.
– Тэкст на гэтай пліце будзе наступны: “ 21 мая 1863 года ў бітве паўстанцаў з расійскімі войскамі каля вёскі Кадыш загінулі і тут пахаваны Іосіф Гласка, Буткевіч, Верпахоўскі, Пранашка. “ І 11 чалавек пахавана невядомых. Усяго пахавана 15 чалавек у гэтай магіле.
22-га траўня 1863 года ў гэтых мясцінах прайшоў пераможны бой паўстанскіх аддзелаў над маскоўскімі акупантамі. У 20-я гады мінулага стагоддзя на месцы пахавання палеглых быў усталяваны драўляны крыж з мемарыяльным каменем.
Некалькі гадоў таму гарадзенскія прадпрымальнікі адрэстаўравалі крыж. На адкрыццё шыльды памежнікамі будзе забяспечаны праезд у вёску Кадыш Гарадзенскага раёна пры прадастаўленні пашпарту.