Першыя парушэнні выбарчага заканадаўства ў Гродне

– Заўважаны факты парушэнняў выбарчага заканадаўства. Пратаколы першага дня датэрміновага галасавання на адных участках вывешваюцца: у такіх як 31-я, 34-я школы Гродна. А вось у новай, 38-й школе, на жаль, не вывесілі пратаколы з дадзенымі першага дня галасавання. А там знаходзяцца тры ўчасткі для галасавання.


У школе, дзе не былі вывешаны пратаколы з лічбай тых, хто прагаласаваў у першы дзень, знаходзяцца ўчасткі 30, 31, 32.

Там, дзе знаходзяцца незалежныя назіральнікі ад Беларускага Хельсінскага камітэта, зарэгістравалася па дзесяць назіральнікаў ад праўладных структур, такіх як Саюз ветэранаў, Саюз жанчын, БРСМ. Гэты факт Раман Юргель звязвае з магчымасцю нівэлявання скаргаў незалежных назіральнікаў.