У Азёрах рыхтуюць інсцэнізацыю Калядаў
Падзея адбудзецца 29-га снежня ў вёсцы Азёры. Удзельнікі змогуць убачыць абрад у выкананні актораў у сапраўднай вясковай хаце з пачастункамі, варажбой ды конкурсамі.
Як лічыць Ганна Шарэнда, намесніца дырэктара турфірмы “Мярцана” і ініцыятарка анімацыі, гэтым можна далучыць да беларушчыны людзей розных перакананняў:
– Нацыянальна арыентаваная супольнасць у большасці сваёй стварае такія мерапрыемствы для ўнутранага ўжывання, таму туды вельмі шмат простых людзей не пападае. Туды пападаюць толькі свае людзі, а гэта няправільна. Магчыма, можна было памяняць канцэпцыю самой ідэі, каб прыцягнуць туды больш людзей, можна пайсці на нейкую стылізацыю, не рабіць так аўтэнтычна. Як будзе больш дзяцей, дарослых – гэта лепш.
На думку Ганны Шарэнды вялікай дасведчанасцю ў нацыянальных абрадах жыхары Беларусі не могуць пахваліцца. А асобныя “ялінкі” для дзетак, калі такія плануюцца сёлета беларусамі Гродна, не створаць такой анімацыі Калядак.