У дзень пажылых людзей гарадзенскія пенсіянеры выйшлі на зарадку ў цэнтр горада

|

Як распавяла старшыня гарадзенскай гарадской арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Алена Русіновіч, галоўная мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да пажылых людзяй.


– Пенсійны ўзрост – гэта не падстава сыходзіць у цень. Наадварот, жыццё працягваецца, з’яўляецца вольны час на адпачынак і на сваё здароўе. Гэтай акцыяй мы хочам прыцягнуць увагу нашых грамадзян да пажылых людей. Яны ўпершыню выйшлі на зарадку ў цэнтр горада. Гэта ўнікальная падзея для нас. І мы ў будучыні плануем гэта працягваць далей.

align=”” width=”725″ height=”544″ >

Адзначым, што зарадка доўжылася больш за гадзіну. Пенсіянеры праявілі зайздросную спартыўную падрыхтоўку. Акрамя зарадкі, яны дапамагалі валанцёрам Чырвонага Крыжа раздаваць візітоўкі – напамінкі пра пенсіянераў. А таксама ўсім жыхарам прапаноўвалі напісаць пажаданні тым пажылым людзям, якія ў гэты дзень не змаглі далучыцца да акцыі.

Па дадзеных за 2014 год у Гродне пражывала каля 75,5 тысяч пенсіянераў. З іх у абласным цэнтры налічвалася 23 чалавекі, старэйшыя за 100 гадоў.