Фэст экскурсаводаў у Гродне: не прапусці!

|

ТОП – 10 экскурсій па горадзе святога Губерта ад найлепшых знаўцаў Гродна ў межах “Фэста Экскурсаводаў 2015”:

 

18 красавіка (субота)


Гадзіна пачатку                Экскурсавод     Тэма            Месца збору           
10.30 Ігар Ламека “Старыя Гарадзенскія могілкі” На ўваходзе на праваслаўныя могілкі
12.00 Ігар Лапеха “Гарадніца” Каля помніка Э. Ажэшка
12.00 Вікторыя Ткачова “Вандроўка па старэйшай аптэцы Беларусі”                       У музейнай залі аптэкі ля Фарнага касцёла
14.00 Прадстаўнік лютэранскай абшчыны     “Лютэранская кірха ў Гародні” Каля Лютэранскай кірхі
17.00  Айцец Антоній Грэмза “З гісторыі Брыгіцкага кляштара” Каля касцёла Звеставання Маці Божай Брыгіцкай

 

19 красавіка (нядзеля)


 
Гадзіна пачатку                Экскурсавод     Тэма            Месца збору           
11.00 Нэлла Васілевіч “Візантыйская мазаіка – Барысаглебская царква” Каля камня-помніка Давыду Гарадзенскаму
11.00 Андрэй Вашкевіч         “Гісторыя вайсковых могілак Гродна” Каля ўваходу на вайсковыя могілкі па вул. Белуша
12.00 Святлана Словік “Музыка ў камні” Каля Палацу тэкстыльшчыкаў
12.00 Ала Цітова “Беларуская Жорж Санд – жыццё і літаратурная дзейнасць Элізы Ажэшкі” Каля помніка Э. Ажэшцы
15.00  Таццяна Касатая   “Уздоўж Гараднічанкі” Каля Харальнай Сінагогі

 

Экскурсіі  ў межах Фэста экскурсаводаў пройдуць ў гэтыя дні ў многіх гарадах краіны, але найбольшая іх колькасць (пасля Мінска) – менавіта ў Гродне.

 

“Фэст экскурсаводаў” узнік у 2009 годзе.

 

Гэта шэраг бясплатных экскурсій па найцікавейшых мясцінах, па небанальных маршрутах і тэмах.

 

Галоўная мэта Фэсту, прымеркаванага да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка па ініцыятыве ЮНЭСКА, – пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень.

 

Поўную праграму Фэста з раскладам экскурсій у розных гарадах можна знайсці тут.