Гродзенскія жанчыны і злодзея спыняць, і курыцу забяруць

|

Як гэта было


Раней судзімы, нідзе не працуючы грамадзянін зайшоў у адну з крамаў гораду, але купляць нічога не збіраўся, хоць кошык на касе ўсё ж з сабой прыхапіў.

 

Вывучыўшы асартымент гандлёвай залы, ён спыніўся на дзьвюх бутэльках аліўкавага алею і латку з замарожанай курыцай.

 

Але таму як плаціць за прадукты гора-пакупнік не збіраўся, давялося схаваць ўсе тавары пад курткай. Гэтыя дзеянні не засталіся незаўважанымі супрацоўнікамі крамы, і касір на выхадзе была папярэджана аб магчымам крадзяжы прадуктаў.

 

Праходзячы касавы тэрмінал, зламыснік пакінуў пусты кошык, а на прапанову аплаціць тавар развёў рукамі і паведаміў, што нічога ў гандлёвым зале не браў. Тады супрацоўнікі прапанавалі мужчыне прайсці ў кабінет загадчыцы крамы для далейшага разгляду.

 

Таго, што адбылося далей не чакаў ніхто: ні выкрадальнік, ні прадаўцы.

 

Мужчына кінуўся наўцёкі, змятаючы ўсё на сваім шляху.

 

Аднак далікатныя жанчыны-прадаўцы праявілі лепшыя чалавечыя якасці: смеласць, цвёрдасць духу, вынаходлівасць і, паспеўшы націснуць трывожную кнопку, пачалі змагацца з амаль 100-кілаграмовым выкрадальнікам.

 

У выніку злодзею ўсё-такі ўдалося вырвацца з крамы, але па пояс голым і без прадуктаў харчавання.

 

Усе падзеі фіксавалі камеры відэаназірання, запісы якіх былi далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы.

 

У выніку выкрадальнік быў злоўлены супрацоўнікамі міліцыі і дастаўлены ў аддзяленне для далейшага разгляду.

 

Вось гэта той прыклад, калі жаночы пол, не варта называць слабым. Бо не кожны мужчына зможа здзейсніць такі ўчынак, якi зрабілі гэтыя смелыя жанчыны. Вучыцеся!

 

Паводле УУС Гродзенскага аблвыканкама