Гарадзенцы засвойваюць новы выгляд аўтобуснага раскладу (фотофакт)

|

Разглядаць гэты расклад даводзілася ўсялякімі спосабамі.

 

Бабулі прысядалi і выварочвалі так свае галовы, што ледзь не падалі.

 

Спецыялісты кажуць, што чытаць перавернутыя тэксты карысна, бо гэты спосаб паляпшае хуткасць чытання.

 

Калі вы чытаеце тэкст дагары нагамі, г.зн. на 180 градусаў, то галоўная задача – правільна рухаць вачыма справа налева.

 

Згодна з гэтым простым правілам, вы не толькі робіце падарожжа па перавярнутым свеце, але і падвышаеце хуткасць свайго чытання.

 

Фота аўтара