Выявіць пухліну як мага раней: дзе ў Гродне здаць аналіз крыві на анкамаркеры

|

Анкамаркеры – спецыфічныя рэчывы, якія з’яўляюцца ў крыві, калі ў арганізме чалавека прысутнічае ці хутка з’явіцца пухліна. Кожнаму органу адпавядае свой анкамаркер. Пры іх наяўнасці пацыёнту будуць прызначаны іншыя аналізы і лячэнне.

 

 

 

У Гродна можна зрабіць платны аналіз крыві без накіравання. Аналізы на розныя анкамаркеры робяць у Абласной клінічнай бальніцы і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах “ЛОДЭ” і “Синэво”. Прыкладны  кошт – 70-100 тыс. У “ЛОДЭ” таксама робяць разгорнутае абследаванне за 300 тыс. пры планаванні цяжарнасці.

 

У Гродзенскім абласным клінічным перынальным цэнтры пры пэўных паказчыках зробяць аналіз на анкамаркер СА125 – рак яічнікаў.

 

Аналіз на анкамаркеры робяць хутка: вынік ёсць ужо на наступны дзень ці праз дзень. Атрымаўшы станоўчы рэзультат, не варта ўпадаць у паніку.

 

– Верагоднасць дадзеных высокая, але не стоадсоткавая, – кажуць у цэнтры “Синэво”. – Да таго ж, часам тыя ж рэчывы з’яўляюцца, калі ў арганізме запальны працэс.

 

У клініцы “ЛАДЭ” раяць спачатку пракансультавацца з тэрапеўтам і атрымаць накіраванне. Асабліва ўважлівым трэба быць тым, у каго ў сям’і былі выпадкі такой жа хваробы.