“Не нашкодзіць прыродзе сваёй прысутнасцю”. Хто і навошта ладзіць прыборку смецця на Гарадзеншчыне
У бліжэйшую суботу, 1 кастрычніка, па ўсёй Беларусі пройдуць валанцёрскія прыборкі смецця ў межах сусветнай кампаніі “Зробім”. Напярэдадні акцыі каардынатары мерапрыемства па Гарадзенскай вобласці расказалі “Твайму стылю”, калі і чаму вырашылі стаць валанцёрамі, з якімі цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца і, галоўнае, – ці маюць такія акцыі вынік.