Перад пускам смеццесартавальнага завода ў Гродне актывізуюць раздзельны збор смецця
Большасць кантэйнерных пляцовак пабудуюць з нуля. Тыя, што падыходзяць па стандартах, пашыраць да належных памераў.
Гораду спатрэбіцца каля 31 тысячы кантэйнераў. Яны будуць двух тыпаў. Больш за 22 тысяч пластыкавых ёмістасцяў усталююць у прыватным сектары – па тры ля кожнага дома.
У спальных раёнах з’явіцца каля 9 тысяч металічных бакаў. Адрознівацца яны будуць каляровымі надпісамі: папера, пластык, шкло, змешаныя адкіды. Вываз смецця забяспечыць спецыяльная тэхніка. Чакаецца, што ў горадзе яна з’явіцца да канца лістапада.