Перад пускам смеццесартавальнага завода ў Гродне актывізуюць раздзельны збор смецця
Новы смеццесартавальны завод мае пачаць працу ўжо ў лістападзе. Пасля пуску прадпрыемства гродзенцы цалкам пяройдуць на раздзельны збор бытавога смецця. Смеццеправоды ў дамах будуць завараны, а на пляцоўках каля дамоў з’явяцца спецыяльныя кантэйнеры, перадае Белтэлерадыёкампанія.