У цэнтры Гродна пабудуюць элітны дом, якога горад яшчэ не бачыў
Маналітна-каркасны дом будзе мець пяць паверхаў – чатыры звычайныя і мансардны. Будаўніцтва мае скончыцца да 1 верасня 2017 года. Працы вядзе брэсцкая фірма “Палессежылбуд”, замоўца – ТАА “Фасадіндустрыя”. Цана квадратнага метра – 850-890 долараў. Кватэры будуць мець плошчу ад 42 да 157 кв.м. Акрамя таго запланаваны 33 камерцыйныя памяшканні ад 16 да 125 кв.м.
У доме будуць, акрамя пералічанага вышэй, імпартныя гідраўлічныя ліфты, відэаназіранне, бясплатны Wi-Fi ва ўнутраным дворыку і на дахах, мармуровыя падаконнікі. Гідраўлічны насос забяспечыць гарачай вадой нават у час сезонных адключэнняў і рамонтаў.
На візуалізацыях дом выглядае вось так: