У Гродне хлопец парэзаў нажом айчыма з-за гучнай музыкі

|

Сямейны канфлікт адбыўся ў Гродне на вуліцы Рэйманта каля 20.00. У адным з дамоў з акна сталі чутныя крыкі людзей. Як аказалася пазней, маці прасіла сына зрабіць музыку цішэй, а той у п’яным стане не звяртаў на гэта ўвагу. Праз некаторы час у кватэры разгарэўся сур’ёзны канфлікт: сын пагражаў маці нажом. Каб абараніць жанчыну, за яе заступіўся айчым, але трапіў пад “гарачую” руку і атрымаў раненне ў жывот.

 

Айчыма забрала хуткая дапамога, але п’яны гарадзенец пры гэтым не здаўся міліцыі, якой на той момант на вуліцы было ўжо шмат. Хлопец стаяў каля акна з нажом і крычаў, што калі хто-небудзь да яго падыдзе, ён сябе парэжа.

 

Толькі пасля доўгіх перамоваў ён здаўся. З цыгарэтай у зубах і сабранай торбай ён выйшаў да міліцыі. Зараз па факце праводзіцца праверка. Жыццю айчыма нічога не пагражае.