У гарадской бібліятэцы Гродна збіраюць корм для бяздомных жывёл

|

Падтрымаць акцыю прыйшло каля 40 чалавек і амаль усе прыносілі корм для жывёл, а хтосьці прыносіў і нашыйнікі. У дзень фрымаркета ў бібліятэцы працававала фотасушка “Выратуй жыццё – забяры гадаванца дадому” з фота жыхароў Пункта ўтрымання беспрытульных жывёл.


“Праз кніжныя фрымаркеты мы тлумачым людзям, што можна і трэба рабіць дабро. Мы закранулі тэму жывёл, бо ў нас таксама праходзяць чытанні дзіцячых кніг пра жывёл “Кацяня Шмяк” і “Мадлен і сабака”. Таму было б правільна дапамагаць жывёлам. Зараз мы спыніліся на САХ”, – распавяла прадстаўнік бібліятэкі Наталля Наземцава.

 

Акцыя па зборы кармоў пройдзе да 16 верасня. Жывелам патрэбныя крупы (дробленая грэчка, аўсянка, сечка), шматкі збожжавыя, якiя не патрабуюць прыгатавання, сухія і вільготныя прамысловыя кормы для котак і сабак, кансервы мясныя (пажадана без дадатку круп вытворчасці Слонімскага м/к), а таксама нашыйнікі, ланцужкі.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >