У OldCity адкрылася выстава пра гарадзенцаў цалкам адданых любімай справе
На здымках прадстаўлены людзі рознага ўзросту, якія маюць розныя жыццёвыя пазіцыі і светапогляд. Усе працы на выставе аб’яднаны толькі па адной прыкмеце – яны паказваюць гарадзенцаў, якія большую частку свайго жыцця аддалі любівай справе.
Для самога аўтара фатаграфія – хобі. Асноўная яго праца – дызайнер у друкарні.
“Каб сабраць усю калекцыю фотаздымкаў у мяне сышло каля 10 месяцаў. Займаўся гэтым у вольны ад працы час. Фатаграфаваў пераважна знаёмых, але адначасова папулярных у Гродне людзей. Спадзяюся, хтосьцi ў маіх здымках заўважыць і тое, чаго раней не бачыў у гэтых людзях”, – распавёў Аляксандр Кузас.
У OldCity адмыслова стварылі такую арт-пляцоўку, каб паказаць гарадзенцам, як праходзяць выставы ў іншых гарадах і краінах Еўропы. Мерапрыемствы на новай пляцоўцы будуць праходзіць рэгулярна.
align=”” width=”725″ height=”544″ >