Чарговы фотапраект Яна Хведчына: гарадзенскія жанчыны выказваюць пратэст п’яным мужчынам

|

Мэта акцыі: разбурыць перакананне многіх мужчын, што ўжыванне алкаголю робіць іх больш прывабнымі ў вачах жанчын.


“Каб узмацніць успрыманне, я спецыяльна апрацаваў фатаграфіі з дапамогай “п’янага эфекту”. Так, каб глядач бачыў іх вачыма п’янага мужчыны. Кожная фраза – гэта рэальная думка жанчыны пра мужчыну, якія мае зносіны з ёй пад алкаголем”, – распавёў Ян Хведчын.

 

Сваёй працай фатограф хоча заклікаць мужчын дэманстраваць іх харызму і абаянне найлепшым для гэтага спосабам – без ўжывання спіртнога.

 

Толькі ў 2015 годзе, у Беларусі ад алкаголю памерла больш за 1,3 тысячы чалавек. Па статыстыцы, атручэнне алкаголем – адна з асноўных прычын гібелі насельніцтва ў нашай краіне.

 

Таксама, па даследаваннях спецыялістаў, алкаголь – прычына да 75% разводаў у Беларусі.

 

align=”” width=”725″ height=”633″ >