Прайшла першая “Сустрэча на Крызе” з Алесем Краўцэвічам

|

Прайшло першае спатканне з серыі “Сустрэчы на Крызе”, дарэчы, амаль у сямейнай атмасферы. Паслухаць і падыскутаваць з прафесарам Краўцэвічам прыйшло прыкладна паўтара дзесяткі гарадзенцаў.

Ініцыятыва правядзення цыклу сутрэч належыць “Гарадзенскай Бібліятэцы” ды Таварыству Беларускай Школы. Арганізатары спрабуюць пазбягаць слова “лекцыя”, бо гэта маюць быць адначасова і лекцыі, і дыскусіі аб гістарычным месцы Беларусі ў еўрапейскай прасторы.

“Мы правядзем чатыры пробныя сустрэчы пад агульнай назвай “Беларусь – краіна на мяжы Еўропы і Расеі”, – распавядае адзін з арганізатараў Эдвард Дзмухоўскі (на фота ), – правядзе іх прафесар Краўцэвіч. Сёння ён распавядае пра Вялікае перасяленне ды пачаткі Беларусі, а скончыць ужо пасля Новага году – абвяшчэннем БНР”.

 

Сустрэчы будуць праходзіць, як мяркуецца, не радзей за два разы на месяц, аб чым арганізатары будуць інфармаваць чытачоў “Твайго стылю”.

 

Здымкі Яна Лялевіча