Канец “Паўсядзённасці” у “Крызе”: мастак Уладзімір Пазняк урачыста закрыў сваю выставу
Адкрыццё выставы адбылося два тыдні таму, але прайшло без урачыстасцяў і прамоваў – згодна з задумай аўтара, самае цікавае мела адбыцца ў апошні дзень. Зрэшты, закрыццё, альбо “фінісаж”, таксама ў нечым нагадвала перформанс: аўтар прадэмантраваў гасцям фільм, які доўжыўся паўтары гадзіны і дэмантраваў… пейзаж з вакна пяціпавярховіка ў зімні час.
“Уяўленне аб тым, што штодзённасць таксама можа быць тэмай для творчасці, зрабіла рэвалюцыю ў мастацтве ў часы Уорхала ў Амерыцы 60-х, – дзялілася ўражаннямі мастацтвазнаўца Наталля Паўленка, – Тады нью-ёркцы, прыйшоўшы на выставу, маглі бачыць вялізны даляр і суп “Кэмпбэл”, а мы зараз бачым экран “АНТ” і бутэлькі з малаком!”
Варта згадаць, што “фінісаж” прайшоў у “Крызе” ўпершыню, хоць і не з’яўляецца ўнікальнай формай у мастацкім свеце.
Здымкі Яна Лялевіча