Вяселлі, сярэднявечная рэканструкцыя і шляхецкія балі: якія беларускія элементы ёсць у сучасным забаўляльным бізнесе?
Як зрабіць беларускасць прыбытковым элементам у забаўляльнай індустрыі? Ці ёсць попыт на традыцыйны беларускі каларыт у тых, хто ладзіць карпаратывы, вяселлі ды іншыя святы? Пра гэта размаўлялі ў Гродне тыя, хто займаецца арганізацыяй і суправаджэннем святаў на практыцы.