У 2016 годзе ў Беларусі правядуць дэнамінацыю: прыбяруць чатыры нулі, з’явяцца манеты, рублі стануць падобнымі да еўра і злотых
Указам прадпісана правесці з 1 ліпеня 2016 года дэнамінацыю афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь і замяніць да 31 снежня 2016 года банкноты 2000 года на банкноты і манеты 2009 года ў суадносінах 10 тыс. да 1 рубля.
Гэта значыць, будуць прыбіраць чатыры нулі.
Указ устанаўлівае таксама, што 1 беларускі рубель ўзору 2009 года будзе роўны 100 беларускім капейкам ўзору 2009 года.
Сённяшнія 100 рублёў пераўтворацца ў 1 капейку.
Усяго з 1 ліпеня 2016 у абарачэнне будуць выпушчаныя сем наміналаў банкнот – 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, і восем наміналаў манет – 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі.
Старыя і новыя грошы будуць у паралельным звароце з 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года. Абмяняць старыя грошы на новыя можна будзе з 1 студзеня 2017 да 31 снежня 2019 ва ўсіх банках, з 1 студзеня 2020 да 31 снежня 2021 – у Нацбанку.
З 1 ліпеня па 31 снежань 2016 усе цэны на тавары, работы і паслугі павінны ўказвацца ў рублях узору 2000 года і рублях узору 2009 года.
Нацбанк апублікаваў выгляд новых беларускіх рублёў і капеек: