У першым туры “Нёман” згуляў унічыю з “Гранітам”
На поле падапечныя Сяргея Саладоўнікава выходзілі ў новай форме, што адррознівалася ад той, якую выкарыстоўвалі апошнія тры гады. Варта адзначыць, што яна ўвойдзе ў гісторыю як першая беларускамоўная форма гарадзенскай клуба.
Першыя 5 хвілін каманды прыглядаліся адна да адной. Ужо пасля ініцыятыву перахапілі госці, якія на 8 хвіліне і стварылі першы небяспечны момант у матчы. Толькі пасля пагроз гарадзенцы ажывіліся і пачалі часцей пераходзіць на бок суперніка. На 14 хвіліне пасля падачы cа стандарта, суддзя ўгледзеў парушэнне ў штрафной гасцей і прызначыў пенальці.
Біць адзінаццаціметровы ўзяўся Раман Васілюк. Але вось забіць з кропкi яму не ўдалося, удар форварда парыраваў галкіпер гасцей. Дастаць да варот Васілюк здолеў толькі пасля дабівання.
Пасля гола гаспадары не аселі ў абароне і працягвалі гуляць у спакойны футбол. Але доўга захаваць такую сітуацыю не ўдалося. Прыкметна ў “Нёмана” кульгаў правы фланг, дзе знаходзіўся Лешка. Менавіта там і пачыналі госці свае атакі. На 34 хвіліне “Граніт” здолеў адыграцца. Пасля рыкашэта, Ігнаценка растраляў вароты Курганскага.
Пасля гола госці працягнулі кантраляваць гульню і яшчэ не раз пагражалі варотам “Нёмана”. Мог “Граніт” яшчэ да перапынку выйсці наперад, але гаспадары здолелі выстаяць перад сур’ёзнымі нападамі мікашэвіцкага клуба.
Гарадзенцы актыўна пачалі другую палову і сталі больш упэўнена гуляць наперадзе. На 55 хвіліне добры момант для ўзяцця варот быў у Чухлея, але Андрэй з выгаднай пазіцыі прабіў у галкіпера гасцей. Спрабаваў Саладоўнікаў змяніць гульню з дапамогай замен. Спачатку выпусціў Вяргейчыка, а потым Бебе. Але выніку ад гэтага не было.
Безумоўна, лепшым у складзе гарадзенцаў на полі быў Раман Васілюк. Менавіта ён прымушаў абаронцаў “Граніту” нервавацца і фалiць каля сваёй штрафной. Пасля чарговага фолу суддзя прызначыў небяспечны штрафны. Васілюк сам узяўся за выкананне стандарту і варта адзначыць, зрабіў ён гэта вельмі добра. Штанга выратавала гасцей ад другога гола.
Пад самы канец сустрэчы выйшаў і Бомбель і свой адзіны момант на дадатковай хвіліне Артур не рэалізаваў. Такім чынам, гарадзенцы ў матчы з “Гранітам” зарабілі ўсяго толькі 1 ачко.
3 красавiка. “Нёман”- “Граніт” 1:1.
Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Саладоўнікаў пракаментаваў гульню на полі:
“Віншую заўзятараў з пачаткам чэмпіянату. Для іх мы гуляем і трэніруемся. Таксама лічу, што чэмпіянат будзе цікавым. Каманды ўзмацніліся, відавочных фаварытаў і аўтсайдэраў няма. Што тычыцца самой гульні, то яна была роўнай і баявая нічыя, лічу, заканамерны вынік. Я думаю, мы ў кожным матчы будзем дадаваць і дадаваць. Бо прасцей гуляць і трэніравацца, чым трэніравацца і трэніравацца.“
Здымкі аўтара