Гандлёвы цэнтр OldCity спыніў свае бясплатныя аўтобусы
У гандлёвым цэнтры распавялі, што рашэнне аб адмене бясплатнага аўтобуса прынялі, бо з’явіўся зручны прыпынак для грамадскага транспарту, а таксама ў сувязі са зменай сезону і тым, што дзень стаў даўжэйшым.
“Брэндзіраваныя аўтобусы будуць далей ездзіць па горадзе як рэклама. Але на бясплатныя маршруты выходзіць не будуць. Важна, каб людзі цяпер не блыталіся“, – распавялі ў гандлёвым цэнтры.
Бясплатны аўтобус можа вярнуцца ў чарговым восеньска-зімовым сезоне.
Новы прыпынак у бок Дзевятоўкі з’явіўся на аўтобусных маршрутах:
№19 “Аўтавакзал – Гарадская клінічная бальніца №3”;
№34 “Вішнявец – Гродназелянбуд”;
№46 “Дзевятоўка-7 – Вуліца Урублеўскага”;
№49 “Дзевятоўка-5 – Вуліца Дамброўскага”.
на тралейбусных маршрутах:
№6 “Хімвалакно – Дзевятоўка”;
№14 “Будаўнічы ліцэй – Дзевятоўка”;
№17 “Дзевятоўка – Вуліца Маладзёжная”.