Фанаты “Нёмана” ўшанавалі памяць Ніла Гілевіча песняй i хвілінай маўчання
“Мы, як патрыёты сваёй краіны, проста абавязаны былі гэта зрабіць. Ніл Гілевіч – быў сапраўдным сынам Беларусi, якім ганарацца і якога паважаюць не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. На матчы адкрыцця чэмпіяната мы спявалі песню на словы Ніла Гілевіча “А я лягу прылягу”. Зрабілі мы гэта ў знак павагі і смутку аб народным паэце. Ідэя прыйшла зрабіць падобнае за некалькі дзён да матчу. Многія песню ведалі, але былі і тыя, што карысталіся падказкай з паперы. На наш погляд, атрымалася ўсё добра“, – распавёў старшыня Клуба заўзятараў Дзяніс.
Таксама на матчы фанаты “Нёмана” правялі цікавы пефоманс з жоўтай падводнай лодкай.
Нагадаем, фанаты “Нёмана” ужо не першы раз ўспаміналі народных паэтаў Беларусі. У канцы мінулага года, яны ушанавалi Янку Купалу.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
Здымкі аўтара