У цэнтры Гродна казачныя персанажы нагадалі пра каштоўнасць кожнай хвіліны жыцця

|

Пачаткова мерапрыемства планавалі правесці крыху раней – 4 ліпеня, менавіта ў той дзень, калі выйшла вядомая кніга. Пазней “Вар’яцкае чаяванне” перанеслі на 13 ліпеня, але з-за надвор’я арганізаваць яго на бруку ў цэнтры Гродна не ўдалося.

 

У выніку з-за праліўнога дажджу казачнае мерапрыемства прайшло пад намётам летняга кафэ “Клевер”. Прайшло паспяхова: ці не кожны, хто праходзіў па вуліцы Савецкай, звяртаў увагу на гучныя выказванні персанажаў. Многія нават падыходзілі і прымалі ўдзел.

 

 

За накрытым сталом кожнаму прапаноўвалі роўна адну хвіліну пагутарыць, выпіць гарбаты з Капялюшнікам, Чырвонай Каралевай, Мартаўскiм Зайцам, Чэшырскім Катом і Соняй. Казачнік тым часам распавядаў пра важнасць кожнай хвіліны жыцця чалавека і прапаноўваў гарадзенцам завесці сімвалічны гадзіннік і апусціць у скарбонку грошы для цяжкахворых людзей.

 


“Ідэя такога мерапрыемства прыйшла нашаму натхняльніку Міхаілу Лісу. Сёння быў дождж, але мы паспрабавалі і не пралічыліся. Гарадзенцам спадабалася, магчыма, у будучыні акцыя стане штогадовай”, – распавяла дырэктар цэнтра ПОРА Ганна Ждановіч.

 

 

Усе сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку дзейнасці цэнтра ПОРА, які аказвае дапамогу дзецям і дарослым, якія сутыкнуліся з праблемай анкалогіі.

 

align=”” width=”725″ height=”543″ >