На гарадзенскім рынку палова гандлёвых месцаў пустуе

|

Гарадзенскія гандляры кажуць, што пераважная большасць з іх, далей працуючы, парушае ўказ № 222, і ўлады ведаюць пра гэта. Рэпартаж Свабоды з рынку «Цэнтральны» ў Гродне.

У Гродне ёсць “польская” школа, але няма “беларускай”. І пакуль не прадбачыцца

|

Дакладная лічба беларускага школьніцтва ў Гродне невядомая — прыкладна каля 50 чалавек. Прыкметаў яго пашырэння пакуль не назіраецца, піша svaboda.org.

У Гродне асуджаных на “хімію” водзяць галасаваць калонамі

|

Рэпартаж Свабоды з выбарчых участкаў Гродне, дзе датэрмінова галасуюць студэнты і асуджаныя на абмежаванне волі.

Як Аўгустоўскі канал рыхтуецца да бязвізавага рэжыму

|

Указ №318, паводле якога замежныя грамадзяне змогуць знаходзіцца без візаў на тэрыторыі Аўгустоўскага канала і прылеглых тэрыторыях на працягу пяці дзён, зацікавіў турыстаў, чыноўнікаў, тураператараў, уладальнікаў аграсядзібаў і патэнцыйных інвестараў, піша svaboda.org.

У Міры ўсталёўваюць шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц

|

На дамах у гарадскім пасёлку Мір усталёўваюць новыя шыльды. На іх побач з сучаснымі назвамі вуліц мястэчка — і гістарычныя. Усяго будзе ўсталявана 76 новых шыльдаў. Яны вырабленыя за грошы і з ініцыятывы музею «Замкавы комплекс «Мір». Вуліца Ленінградская некалі была Завальнай, Маскоўская — Глухой, Чырвонаармейская — Нясвіжскай, Піянерская — Падолам або Броварамі.

“Як верыць такім камісіям?” На Гарадзеншчыне суды скасавалі рашэнні выбаркамаў аб нерэгістрацыі кандыдатаў

|

На Гарадзеншчыне праз рашэнні судоў кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваныя яшчэ тры прэтэндэнты. Гэта прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партый і незалежныя кандыдаты, піша svaboda.org.

Відэафакт: Механічнае табло на гарадзенскім аўтавакзале працуе ўжо 30 гадоў

|

Адзінае ў Гарадзенскай вобласці аўтаматычнае табло з раскладам аўтобусных рэйсаў працуе з 1986 году, піша svaboda.org. На тым жа аўтавакзале ёсць электронны тэрмінал, але старое табло прыбіраць тут не хочуць. Са словаў кіраўніцтва аўтавакзала, “яно зручнае для пасажыраў, не пасвячоных у электронную тэхніку”.

Колькі каштуе школьнік? Як гарадзенцы набываюць рэчы на школьным базары

|

Гарадзенскі гарвыканкам падлічыў, што поўны камплект для дзяўчынкі малодшага школьнага ўзросту можа вагацца ад 250 да 550 рублёў. Для хлопчыка — ад 200 да 500. А насамрэч?

Пры цяперашніх цэнах на гарадзенскім школьным базары дзіця можна сабраць у школу ў сярэднім за тры з паловай мільёны, піша svaboda.org.

У Гродне адкрылася нямецка-беларуская выстава “Жыць ці пісаць”, прысвечаная Варламу Шаламаву

|

Выставу падрыхтаваў “Дом літаратуры Берліна”, у Беларусі партнёрамі выступіла гарадзенская творчая прастора “ДОМ 46”. На выставе прадстаўленыя дакументы, фотаздымкі і мастацкія творы пра турмы, ссылкі і лагеры, праз якія прайшоў вядомы расійскі пісьменнік Варлам Шаламаў. Наведнікі выставы могуць паглядзець фільм пра жыццё і творчасць Шаламава, паслухаць расповед пра эпоху сталінізму, піша svaboda.org.

Палац Валовічаў у Свяцку працягвае развальвацца пад аховай дзяржавы

|

Унікальны палацава-паркавы комплекс у Свяцку, узведзены італьянскім архітэктарам Джузэпэ Сака ў XVIII стагоддзі для магнатаў Валовічаў, застаўшыся без гаспадара, пакрысе разбураецца. Іншага падобнага помніка архітэктуры блізу Гродна няма, піша svaboda.org.