У Гродне адкрылася нямецка-беларуская выстава “Жыць ці пісаць”, прысвечаная Варламу Шаламаву

|

 

Дырэктарка творчай прасторы “Дом 46” Яўгенія Рамановіч расказала:

 

“У нас на адкрыцці выставы прысутнічала каля 60 чалавек, пераважна маладыя людзі, якія ходзяць да нас на заняткі. Мы тут усе былі ўражаныя ўбачаным і пачутым пра эпоху сталінізму і пра ГУЛАГ.

 

На жаль, наша пакаленне пра гэта ведае вельмі мала. Мы хочам яшчэ запрасіць адмыслоўцаў, якія б маглі прачытаць нам лекцыю пра беларусаў, што пацярпелі ў тыя часы. Маладому пакаленню вельмі важна ведаць гісторыю”.

 

 

Яўгенія Рамановіч адзначыла, што “ДОМ 46” упершыню рабіў такую тэматычную выставу. У асноўным гэтая недзяржаўная структура ладзіць праекты, звязаныя з танцамі, канцэртнай дзейнасцю.

 

Імя Варлама Шаламава стаіць у адным шэрагу з імёнамі Прыма ЛевіХорхэ Сэмпруна і Імрэ Кертэса: іхнія апісанні канцлагераў у Бухенвальдзе і Асвенціме сталі сведчаннямі пра таталітарны тэрор.

 

  

Расійскі пісьменнік Варлам Шаламаў правёў у сталінскіх ссылках і ГУЛАГу амаль дваццаць гадоў. У сваіх творах ён адлюстраваў лагерны побыт, катаванні, безвыходнае становішча зняволеных. Большая частка літаратурнай спадчыны Шаламава была выдадзена ў СССР і Расіі толькі пасля смерці пісьменніка.