Легендарнага прафесара Паўла Сцяцко звольнілі з Гарадзенскага ўніверсітэта ў 86 год
Доктар філалагічных навук, прафесар Павел Сцяцко разам з калектывам з васьмі навукоўцаў універсітэта імя Янкі Купалы некалькі гадоў таму падрыхтаваў да друку новы, дапрацаваны чатырохмоўны расійска-беларуска-нямецка-англійскі фізічны слоўнік. Пакуль у аддзеле менеджменту ўніверсітэта вырашаюць, наколькі слоўнік можа быць запатрабаваны, у прафесара Сцяцко гатовыя да выдання іншыя працы. Што з імі будзе, таксама няясна.