Наступствы, што прынесла на Гарадзеншчыну навальніца

|

Па дадзеных метэастанцыі вецер з 20.30 да 21.00 дасягаў хуткасці ў 18 м/с. Як распавялi ў МНС, было зафіксавана 44 выпадкі падзення дрэваў (Гродна – 28, Гарадзенскі раён – 12, Зэльвенскі раён – 2, Ваўкавыск – 1, Масты – 1). 

Ратавальнікі правялі распілоўку 36 дрэў, якія ўпалі на праезныя часткі, 3 – на пабудовы, 1 – на прыпыначны пункт, 3 – на лінію электраперадач, 1 – на легкавы аўтамабіль. Таксама былі зафіксаваныя выпадкі пашкоджання дахаў двух прыватных жылых пабудоў у Гродне, аднаго дачнага дома і Дома культуры ў вёсцы Рацічы Гарадзенскага раёна.

align=”” width=”725″ height=”544″ >

Каля гіпермаркета “Алмі” ў Гродне, якi знаходзiцца на праспэкце Касманаўтаў, навес для гандлёвых калясак перакуліўся на два прыпаркаваныя легкавых аўтамабіля. Па дадзеных ратавальнікаў пацярпелых няма.

Таксама з-за моцнага дажджу ў Гродне было затоплена некалькі вуліц і гандлёвых кропак.


 

“Гроднаэнерга” паведаміў, што на тэрыторыі вобласці было абясточана 32 населеных пункта (Гродзенскі раён-11, Ваўкавыскі-12, Мастоўскі-9). Менш за гадзіну электразабеспячэнне адсутнічала на Скідзельскім хлебазаводзе.

 

Па стане на 6 раніцы 12 ліпеня, электразабеспячэнне  вобласці адноўлена ў поўным аб’ёме.

 

“Гродназелянбуд” ад самай раніцы праводзіць уборку дрэў і галін ў Гродне. Мацней за іншыя часткі горада  пацярпеў раён вуліц Белуша і Лідскай.