Няма рэкламы – няма людзей. Хор “Гродзенскай капэлы” прыйшлі паслухаць адзінкi

|

За гады існавання хор заваяваў аўтарытэт і прызнанне не толькі на Гарадзеншчыне, але і за яе межамі. У пачатку жніўня Цэнтр Культуры прапанаваў хору выступіць у парку Жылібера ў межах праграмы выходнага дня. Калектыў ахвотна пагадзіўся.


“Наш выступ на летняй пляцоўцы парку гэта падрыхтоўка да Дня горада. Даволі рэдка нас запрашаюць, таму гэта для нас ганарова. На сцэне мы выконвалі творы, якія ўсе ведаюць і любяць. Мы сур’ёзна рыхтаваліся. Склад у нас цяпер вельмі добры, прыйшлі новыя маладыя людзi. Асабліва хочацца адзначыць мужчынскую групу”, – распавяла дырыжор хору Ларыса Іконнікава.

 


Іван – адзін з нямногіх, хто наведаў канцэрт. Ён засмучаны, што выступ хору наведала так мала людзей.


“Вельмі дрэнна, што людзей няма. Канцэрт цудоўны, ад такіх мерапрыемстваў людзі павінны атрымліваць задавальненне. Я ўпэўнены, што шмат жадаючых хацела б паслухаць бясплатна вядомы хор, але ніхто не ведаў, бо не было рэкламы. Я сам выпадкова зазірнуў на TUT.BY і там быў адзiн сказ пра тое, што будзе канцэрт. Сорамна, гэтак жа справы не робяцца”.

 

Нягледзячы на адсутнасць людзей, хор выступаў. Гараджане, якія праходзілі каля сцэны, на імгненне спыняліся, каб паслухаць. Але толькі адзінкі з іх падыходзілі бліжэй да сцэны ці сядалі ля яе.

 

align=”” width=”725″ height=”520″ >