Яўген Бяласін: “Сто слоў пра Горадню пісаліся лёгка і хутка”
align=”” width=”725″ height=”524″ >
Прызам пераможцу стала кніга гарадзенскіх краязнаўцаў Андрэя Вашкевіча і Віктара Саяпіна “На гродзенскім бруку”.
“На гродзенскім бруку” Вашкевіча і Саяпіна – кніга, якая зацягвае бы вір
А вось і словы, што прынеслі перамогу:
“Гародня гэта наша воля жыць, кампактная такая воля – свабода. Гэта расцягнутая ў стагоддзі каралеўская дуліна аграгарадкам, якія абгарадзілі бясчассе, бязуладдзе і бясчынства пераходу – каму ў асабісты камунізм, каму абы-куды, а нам – вяртання ў еўрапейскую Беларусь. Хай сабе гэта будуць і падземныя хады…
Гэта наш часова акупаваны беларускі П’емонт, які мы захаваем у памяці у тым ліку і дзякуючы БАЖынкам-2016″.
Яўген Бяласін – перакладчык, пісьменнік, журналіст. Аўтар кніг “Подземелья Бреста, крепости и…”, “Шчупакабра. Рыбацкія гісторыі”, “На пераломе”, шматлікіх перакладаў і артыкулаў, пераможца літаратурнага конкурса “Свабодны палёт-2014”.
Іншыя тэксты, што паўсталі на БАЖынках у Гродне:
І ўцячы лягчэй, і беспрацоўе не страшнае. Як жыць на памежжы
Беларускі Вавілон на хвалях часу: шматканфесійная Гародня вачыма журналістаў
Фота: Андрэй Павук