У Гродне прайшоў турнір па футболе сярод робатаў
Такога турніру ў Гродне яшчэ не было. Стваральнік студыі “Robox” Андрэй Аляксейчык лічыць, што такімі мерапрыемствамі можна развіваць у дзяцей навыкі канструявання, праграмавання і мыслення.
“У нас прайшоў чэмпіянат у фармаце 1 на 1. У Расіі будуць граць ужо 4 на 4. Такія турніры ў Гродне мы плануем праводзіць пастаянна і не толькі для дзяцей”, – сказаў Андрэй.
На стварэнне гуляючага робата ў дзяцей сышло каля двух тыдняў. Першы час яны разам з Андрэем планавалі канструкцыі і толькі потым за 40 хвілін па інструкцыі збіралі патрэбныя мадэлі. Кіруюцца такiя робаты з дапамогай адмысловай праграмы на мабільным тэлефоне.
Студыя робататэхнікі “Robox” існуе з красавіка 2016 года. За некалькі месяцаў працы тут займаецца ўжо больш за 60 дзяцей і падлеткаў. У планах падняць робататэхніку ў горадзе на сур’ёзны ўзровень, а таксама перайсці з адукацыйнай робататэхнікі ў прамысловую.
align=”” width=”725″ height=”496″ >