Акцыя “Канікулы без дыму і агню” прайшла ў парку атракцыёнаў
Мерапрыемству радаваліся не толькі дзеці, але і іх бацькі. Усім дазвалялі ўключаць сірэну і маякі. Пасля конкурсаў і розыгрышаў прызоў, наведнікам паказалі, як працуе тэхніка, а таксама дазволілі пастраляць вадой з пажарнага ствала.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
“У парку атракцыёнаў акцыя праходзіць упершыню, дагэтуль мы праводзілі яе ў дзіцячых аздараўленчых летніках. Акцыя мае на мэце папярэджанне пажараў і траўматызму па прычыне дзіцячага свавольства. Спецыяльна для дзяцей прыехаў аўтамабіль, мы планавалі ўзяць з сабой яшчэ і сабаку, але, на жаль, гэта зрабіць не атрымалася. Дзецям распавялі аб правілах пажарнай бяспекі. Не абышлі і тэму адкрытых вокнаў, на жаль, у апошні час, яна вельмі актуальная”, – расказаў інспектар групы прапаганды гарадскога аддзела па НС Раман Шамшорык.
Статыстыка МНС у Беларусi пацвярджае, што летнія канікулы – перыяд, калі ў дзяцей больш магчымасцяў трапіць у зводкі ратавальнікаў. Так, 50% пажараў з-за дзіцячага свавольства з агнём за 2015 год прыйшлося на 3 летнія месяцы.
Ратавальнікі на працягу ўсяго летняга перыяду будуць весці працу па папярэджанні НС у прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах. У гэтай працы на дапамогу МНС прыйдуць актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, студэнты, Таварыства выратавання на вадзе, Добраахвотнае пажарнае таварыства.