У антыкафэ “Партал” з’явілася ўласная велапаркоўка
– У Гродне ўсё больш веласіпедыстаў. Мы падтрымліваем веларух. Раней, калі да нас прыязджалі раварысты, ім не было куды паставіць свой транспарт, – кажа ўладальнік антыкафэ Іван.
Карыстацца велапаркоўкай можа любы жадаючы, не толькі наведвальнік “Партала”. Іван кажа, што найбольш рады ёй тыя, хто прыязджае на начную гульнятэку ў пятніцу. Раней ім даводзілася прымацоўваць ровар да слупоў ці заносіць на другі паверх, у памяшканне клуба.
– Яна была патрэбна даўно. Менавіта ў гэтым месцы малавата велапарковак. Мы вырашылі паспрыяць іх з’яўленню, – кажа Іван.