У Гродна адкрылі першы энергаэфектыўны дзіцячы сад з дзвюма беларускамоўнымi групамі

|

Дзякуючы еўрапейскаму праекту горад зможа эканоміць каля 180 тысяч рублёў у год – да чвэрці цяпла, вады і электрычнасці, якія спажывае садок.

 

Аўтарскія лялькі і сонечныя калектары. Як крэатыўны дзіцячы садок стаў энергаэфектыўным

 

“Наш сад – першая энергаэфектыўная дзіцячая ўстанова ў Гродне. У нас ўцепленыя сцены, стаяць шклопакеты і энергаэфектыўнае абсталяванне на харчблоку. Таксама ў нас заменены ўсе лямпачкі на энергазберагальныя. Вада ў нас награваецца за кошт сонечных калектараў. Нашы дзеці ўжо вельмі добра ведаюць усе дэталі энергаспажывання і ўмеюць весці энергаэфектыўны лад жыцця. Менавіта гэтаму выхавацелі навучаюць дзяцей і іх бацькоў”, – сказала загадчыца дзіцячага садка №45 Людміла Кушнірук (на фота ніжэй).

 

 

Гарадзенскі дзіцячы сад №45 стаў дэманстрацыйнай пляцоўкай па ўкараненні інавацыйных тэхналогій энергаэфектыўнасці. Сад выйграў тэндар і стаў удзельнікам праграмы ЕС-ПРААН “Энергаэфектыўнасць у школах”. Рэканструкцыя сада абыйшлася ў 9 млрд недамінаваных рублёў. У рэканструкцыі ўдзельнічаў і гарадскі выканаўчы камітэт.

 

З 4 верасня ў сад пайшло 197 дзяцей. Праектная магутнасць – 220 месцаў. Таму дзверы для дзяцей ва ўстанову яшчэ адкрыты. Дарэчы, там ужо некалькі год працуюць дзве беларускамоўныя групы.

 

Плануецца, што на Гарадзеншчыне бліжэйшым часам з’явяцца яшчэ падобныя дзіцячыя ўстановы.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >