У Гродне прайшоў масавы забег барадачоў і вусачоў. Але перамог безбароды і бязвусы

|

Акрамя вядомых гарадзенскіх барадачоў, такіх як Дзмітрый Чэкан і Рустам Дранікаў, на прабежку выйшлі і самыя звычайныя гараджане. Найстарэйшаму было 79 гадоў, а самаму малодшаму – з намаляванай барадой – усяго 7 гадоў.


“Я ў газеце прачытаў і прыйшоў. Вельмі рады, што тут сабралася столькі шмат барадачоў. Я ўжо 18 гадоў нашу бараду і гэтаму вельмі рады. Гэта стыльна і модна. Хлопцаў падтрымаў, але бегаць не стаў – узрост ужо не дазваляе”, – адзначыў 79-гадовы пенсіянер Віктар Іванавіч.

 

 

Для тых, у каго не было барады і вусоў, на старце стаяла адмысловая палатка, дзе можна было набыць накладныя вусы і бараду.

 

Першым 888 метраў прабег хлопец з накладнымі вусамі, аматар бегу Дзмітрый Вараб’ёў.

 

 

Апошнімі ў забегу былі самыя барадатыя хлопцы горада, на чале з Дзмітрыем Чэканам.


“Гэта класна і выдатна, я даўно не бегаў. Мы кожную раніцу ў сваёй праграме “Утро с фаберже” і “Бородатое Шоу” заўсёды прапагандуем здаровы лад жыцця. Гэтым прабегам мы паказалі жывы прыклад. Часцей бы такія масавыя забегі праходзілі, і не толькі барадачоў, але і іншых напрамкаў. Напрыклад, я б падключыў да барадачоў і дзяўчат у бікіні. З боку глядзелася б вельмі крута”, – сказаў радыёвядучы.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >