У Гродне адкрыўся пяты “Рублевский” з адмысловымі зніжкамі для пенсіянераў
Многія былі засмучаныя тым, што адкрыць краму планавалі ў 17.00, а ў выніку запусцілі пакупнікоў толькі ў 19.00. Многія гарадзенцы не вытрымоўвалі доўгага стаяння і сыходзілі дадому.
Як аказалася, у краме чакалі кіраўніцтва горада, якое так і не прыехала.
Гэта пяты ўніверсам “Рублевский” у Гродне. У сеткі іх ужо 71.
Плошча новай крамы – 2000 кв метраў, гандлёвая плошча – больш за 770 метраў. Усяго ў краме створана больш за 50 працоўных месцаў.
Сетка “Рублевский” славіцца сваімі акцыямі, і ў новым унiверсаме будуць гэтага прытрымлівацца. Адна з галоўных акцый, якая будзе дзейнічаць – гэта знiжкi для пенсіянераў штодня з 9 да 12.
align=”” width=”725″ height=”544″ >