Галоўная гродзенская елка — апошняя ў рэйтынгу “Ежедневника”
Першае месца ў рэйтынгу аддадзена Магілёву.
Тамтэйшая елка саступае астатнім па ўпрыгожванні. Затое самая манументальная і высокая.
alt=”Image 18425″ >
Канструкцыя вышынёй 35 метраў складаецца з натуральных 148 елак, кожная вышынёй ад 4 да 8 метраў.
Другое месца належыць Мінску.
Вышыня сталічнай галоўнай елкі таксама 35 метраў. Да металакаркасу ўмацаваныя 3 тысячы “лапак” – маленькіх штучных ялінак.
Канструкцыю ўпрыгожваюць каля 350 цацак.
Віцебская елка – 35 метраў.
Ёй складальнікі рэйтынгу аддалі трэцяе месца, падзяліўшыся ўражаннямі ад урачыстага адкрыцця елкі падчас параду Дзядоў Марозаў.
Чацьвёртае месца ў Гомеля.
30-мятровае дрэва – самае экалагічнае ў рэйтынгу.
На стальны каркас прымацаваны спецыяльны матэрыял, які імітуе яловыя лапкі.
Вышыня елкі ў Брэсце – 24 метры.
Як і ў Магілёве, на каркас прымацавана каля 150 жывых ялінак.
Дрэўцы адабраныя не сартавыя, а “некандыцыя”, якую ў любым выпадку высеклі б.
Дрэўцы адабраныя не сартавыя, а “некандыцыя”, якую ў любым выпадку высеклі б.
Гродзенская галоўная елка займае апошняе месца.
“Ежедневник” адзначае, што гродзенцы да гэтай пары не вырашылі, якая з елак у горадзе галоўная.
На плошчы Леніна ўсталяваная прыгажуня ў 26 метраў. На Савецкай (на галоўным здымку) – на 6 метраў ніжэй, але менавіта каля яе ў навагоднюю ноч запаляць фейерверк.
На гэтай падставе “Ежедневник” робіць выснову, што галоўная елка Гродна – усяго 20 метраў і на 15 метраў саступае лідэрам навагодняга рэйтынгу.
Здымкі з сайта http://www.ej.by