Настаўнік з Мастоў прайшоў пешшу ўздоўж Азоўскага мора і збіраецца на ровары ў Лондан

|

Настаўнік фізкультуры, старшы трэнер ДЮСШ №2 па лёгкай атлетыцы і дванаццаціразовы чэмпіён Беларусі, срэбны прызёр чэмпіяната свету па поліятлоне – аматар здаровага ладу жыцця і незвычайных падарожжаў.

Мінулым летам Іосіф Лісай прайшоў басанож 115 кіламетраў па Арабацкай касе ўздоўж Азоўскага мора.

Велатурызмам ён займаецца з 1992 года.

У 2010 годзе даехаў на ровары да ўзбярэжжа Каўказа і паспяхова вярнуўся дамоў.

Увесь шлях заняў у вандроўніка 42 дні.

У 2009 годзе настаўнік выправіўся да Азоўскага мора.

На беларускім ровары “Аіст” за 39 дзён пераадолеў 3850 кіламетраў.

 

Паводле http://grodnonews.by
Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com