У калядную ноч у пасажыра цягніка Масква-Гродна скралі 8 тысяч долараў
Беларус разам з сябрам вяртаўся з заробкаў, расіянін ехаў у Беларусь па справах бізнесу, піша БелаПАН.
Суседзі па купэ разам выпілі, бізнесмен распавёў новым сябрам пра буйную суму грошай, якую вёз з сабой.
Калі расіянін заснуў, яго рэчы і грошы забраў адзін са спадарожнікаў, другі ў гэты час заставаўся ў вагоне-рэстаране і нічога не ведаў.
Сябрукі выйшлі ў Воршы, а пацярпелы прачнуўся і заўважыў крадзеж толькі ў Гродне.
Супрацоўнікі транспартнай міліцыі цягам сутак выйшлі на след злачынцы.
Да моманту затрымання той паспеў выкарыстаць палову скрадзеных грошай, раздаўшы даўгі.
Пра вялікую колькасць крадзяжоў пасля сумесных сталаванняў у перадсвяточныя дні папярэджвае Гродзенскае абласное УУС.
Толькі 28 снежня распачатыя тры падобныя крымінальныя справы.
Жыхарка вёскі Лозы Ваўкавыскага раёну напярэдадні, пасля сумеснага ўжывання алкаголю, скрала ў аднавяскоўца 500 тысяч рублёў.
Два жыхары Наваградка 16 снежня выпівалі ў кватэры свайго знаёмага. Пасля гэтага ў яго сястры знік ноўтбук і зарадная прыстасаванне.
22 снежня гродзенец падчас гулянкі ў адным з інтэрнатаў Гродна скраў мабільны тэлефон і ключы ад аўтамашыны “Сітраен Ксантыя”. На наступны дзень ён пасправабаў скрасці рэчы з машыны, але па незалежных ад яго прычынах не давёў справу да канца.
Усе гэтыя злачынцы раней ужо мелі праблемы з законам.
Выява з сайта http:// noviy-god-2009.com.jpg