Дрэнныя дарогі ўздоўж беларуска-літоўскай мяжы дапамаглі затрымаць кантрабандыстаў
Здзейсніцца іх планам перашкодзіла бездараж, па якой яны ехалі ўздоўж мяжы на джыпе «Opel».
Іншамарка з цыгарэтамі безнадзейна загразла, яе давялося кінуць, а самім бегчы.
Дакументаў на права знаходжання на памежнай тэрыторыі няўдалыя кантрабандысты не мелі.
Збегчы ім не ўдалося.
Трох мужчын затрымалі смаргонскія памежнікі з дапамогай службовага сабакі.
Кіроўцы машыны ўдалося ўцячы.
Цыгарэты дастаўленыя ў памежную камендатуру “Гудагай”.
Затрыманыя панясуць адміністратыўнае пакаранне.
Паводле http://gpk.gov.by
Здымак з сайта http://www.avtoprofy.com