Вусы, лапы і хвост – вось мае дакументы. У Гродне жывёлы чакаюць гаспадароў на руінах дамоў
На месцы прыватнага сектара на Татарскай з’явілася сваё ўласнае “Прастаквашына”. Былыя жыхары пачалі новае жыццё ў шматпавярховіках, а іх хатнія выхаванцы засталіся па-за бортам. Тры сабакі і некалькі катоў ужо месяц чакаюць гаспадароў ля зруйнаваных дамоў.