Дрыфт, дрыфт, дрыфт! Экстрэмальны аўтаспорт сабраў сваіх аматараў у Гродне

| Без катэгорыі

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 19 кіроўцаў з Беларусі, Літвы і Расіі. Дрыфт – тэхніка праходжання паваротаў у кантраляваным заносе, пры гэтым машыны павінны рухацца на максімальнай магчымай хуткасці.

Спачатку кіроўцы стартавалі ў адзіночных кваліфікацыйных заездах. Яны мелі тры спробы на тое, каб максімальна дакладна і эфектна прайсці трасу, не выязджаючы пры заносе за белую лінію.

Потым пачаліся парныя заезды. Першы кіроўца павінен быў ехаць, як і раней, па трасе хутка і відовішчна, задача другога – паўтарыць траекторыю. У наступным заездзе пілоты мяняліся ролямі.

 

 



 

Такім чынам суддзі вызначылі ТОП-4. Чацвёртым стаў гарадзенец Дзмітрый Нагула на сваёй Mazda RX 7.

Тройка пераможцаў аказалася такой:

 

1 месца – Аляксей Вішнеўскі (Мінск)

2 месца – Мікіта Шыкаў (Маскоўская вобласць)

3 месца – Арцём Камінскі (Мінск)

Наступны этап чэмпіянату Беларусі па дрыфтынгу пройдзе ў Пінску 8 верасня.

 

Здымкі аўтаркі і Яна Лялевіча