Мемуары эмігранткі: пачатак

Што чакае там Алісу, як яна адчувае сябе далёка ад роднага Гродна і ці будзе шчаслівы развязак у гэтай гісторыі, вы зможаце даведацца з цыкла публікацый “Мемуары эмігранткі” на нашым сайце.

 

Гісторыя пішацца ў рэжыме рэальнага часу і публікуецца з невялікай затрымкай, патрэбнай для апрацоўку матэр’ялаў. Мы ўсёй рэдакцыяй  зычым Алісе поспехаў і з хваляваннем сочым за яе замежным жыццём. Далучайцеся да нас і вы, падтрымка землякоў для яе велімі важная! 


Караценькая перадгісторыя


…Накрываць маю галаву пачало яшчэ ў Вільні. Самалёт быў толькі праз дзень пасля заканчэння сесіі. Сяджу на балконе і спрабую зразумець, што адбываецца.

 

 

Так… Лячу, куды лячу? Да каго лячу? Выразна ведала толькі, чаму лячу. Атрымала свой жабрацкі заробак і пайшла яго мяняць на еўра – стала дрэнна. Каб паехаць на сесію, патрэбны грошы, каб заплаціць за навучанне таксама патрэбныя грошы! Мае бацькі не міліянеры, ды і сорамна ўжо ў маім узросце ім не дапамагаць.

 

За год працы ў нармальным, па крытэрах грамадства, месцы, я толькі стамілася эмацыйна, пачала недалюбліваць людзей, ды і салідна пазносіла ўсю вопратку, а для маладой дзяўчыны ў невялікім беларускім горадзе гэта недаравальнае злачынства…  

 

Грошы даводзілася адкладваць на адукацыю. Гэта быў мой першы год афіцыйнай працы і афіцыйнага навучання. І я афіцыйна зацюкалася! Думкі аб тым, што трэба так жыць яшчэ як мінімум 4 гады былі невыноснымі. Дрэнная раніца, нейкія праблемы на працы і ў выніку два простых дзеянні: адкрыць, адправіць.

 

Гэтым жа вечерам са мной звязаліся праз Skype і прапанавалі прыехать на выпрабавальны тэрмін. Ну, што ж, шчасліва заставацца!

 

Рукапісы не гараць, laptopЫ не глючаць

 

Як жа хочацца паліць. Кінуць у першы дзень эксперыментальнай эміграцыі было, як звычайна, маім амбітным планам. Не, ну, планы спраўджваюцца, толькі якімсьці вельмі своеасаблівым чынам.

 

Палова трэцяга дня. Сяджу дзесьці ў Стакгольме, пішу слязьмі свае мемуары. Дзякуй богу, ці каму там яшчэ не мемуары гейшы, але тут варта дадаць на ўсялякі выпадак слова “пакуль”.

 

 

Грошай на зваротны білет няма. Кэш, які заставаўся на дарогу дадому, прыйшлося патраціць на праезд, а рэшту пакласці на тэлефон.

 

У кішэні 450 крон, 150 з якіх я не маю права патраціць! Гэта адзіны шанец даехаць да аэрапорта.

 

За грошы на зваротны білет я нібыта не хвалююся, буду прасіць купіць электронны ў матулі, ага. Але гэтых 150 чортавых крон трэба берагчы, як у 14 гадоў цноту.

 

 

Каля майго левага сцягна ляжыць чыйсьці пакінуты самакрутак. Увесь прыкол у тым, што мяне спыняе не чужая краіна, незразумелае месца ці ананімнасць дабрадзея. Не, што вы – няма чым яго прыпаліць. Я б падышла і папрасіла «лайт», але я ў слёзах, а самакрутак кароткі і наогул падобны на касяк.

 

Сям’я, якая мяне прымае, дзіўная. У аэрапорт прыехалі Амалія (праз яе праходзіла камунікацыя) і яе бацька. Амалія вучыцца на першым курсе меда, цяпер у яе практыка, дзяўчыне 19. Дарэчы, ведае рускую, у іх ёсць сваякі ў Маскве. Яе бацька лекар, размаўляе са мной на англійскай. Здаецца, нармальны мужык, разумны. Амалія ўцякла і я гвалціла свае мазгі напаўзабытай інгліш.

 

Ад пачатку гэтага шведскага шляху ўсё пайшло пацешна. У віленскім аэрапорце пазнаёміўся са мной сталы швед, думаў, свая. Церпяліва чакаў,  пакуль выцісну  нешта на англійскай. Пачаставаў кавай, распавёў пра сябе. Атрымалася вельмі мілая свецкая гутарка, пакуль мы чакалі наш рэйс.

 

Дзякуй гэтаму мужчыне. Як набралі вышыню, спытаў, ці ўсё ў мяне ў парадку і ўсю нашу сустрэчу жартаваў, жартаваў. Перад палётам нервавалася. Не, я не баюся лётаць, было страшна, што будзе пасля. У нейкія моманты маіх “заходаў” не даляцець было вельмі нядрэннай альтэрнатывай.

 

А ведаеце чаму? Ды я цяпер проста на мяжы пайсці страляць файку ў мясцовага маргінала. І ўся соль у тым, што хоць і выглядаю маладзей і лепш, але ў дадзены момант мне з ім у паспяховасці ня цягацца.

 

Тут я не маю нічога. Пацешны нуль. Усе “ВОЎ-ВОЎ-ВОЎ”, што як-небудзь ўплываюць на твой статус дома, тут лухта.

 

І ЕГУ – літоўскі ўні, і (ха-ха-ха) прэстыжны спорт, і незвычайныя захапленні – гэта таксама адно вялікае “ХА-ХА-ХА”.

 

Маргінал паліць моцныя. А яшчэ ён ведае англійскую і спытаў колькі мне гадоў, перад тым, як даць цыгарэту.

 

Тут у мяне ўсё. Баста! Хапіла б лаптопу зарадкі…

Працяг хутка будзе! Заставайцеся з намі!



Мемуары эмігранткі – 2. Шчаслівы квіток

Мемуары эмігранткі -3. Чаму Аліса плача


Здымкі Ірыны Новік