Мемуары эмігранткі -3. Чаму Аліса плача
Вось здаецца і дажыла да таго моманту, калі рэвалюцыі рабіць позна. Мне 23, сяджу ў сваім плакацельным скверыку, і адпаведна, зразумела, чым займаюся.
Вакол усё прыгожа – прырода, машыны, архітэктура, людзі. Яны тут асаблівыя. Нязвыкла шчаслівыя і адэкватныя. Хоць я сёння спрабую пазбягаць любых кантактаў, з трыма шведамі ўсё ж сутыкнулася.
Першы – той самы маргінал. Ён таксама любіць гэтае месца. Усё зразумела – класны мужык, мы нават пасля з ім крыху паразмаўлялі. Падбадзёрыў, падтрымаў. Другім стаў кантралёр на прыпынку. Звычайны такі дзядзька, прытрымаў аўтобус і прапанаваў заскочыць. Я адмовілася – плакаць на вуліцы значна прасцей. Трэці – хлапчук з кавярні. Калі ўбачыў, што адкрыла лаптоп, падышоў сказаць, што ў іх ёсць wi-fі, прынёс пароль, потым заказ. Смешна атрымалася – ён моцна засмуціўся, калі прыйшоў забіраць посуд, а я сяджу ў сонечных акулярах з мокрымі шчокамі. Праз паўгадзіны гэтай публічнай ганьбы сабралася сыходзіць – хлопец выйшаў з-за прылаўка мяне правесці.
Калі вы цяпер падумалі, што я слабачка і распускаю нюні на роўным месцы, можаце далей не чытаць: нюні я распускаю выключна з нагоды! Уся справа ў людзях …
Шведы класныя. Вельмі чулыя, гэта наўрад ці толькі з-за таго, што я падобна да мясцовых. Але так, знешнасць у мяне “шведская”, плюс – ёсць пару хітрыкаў для “маскіроўкі”. Мясцовыя дзяўчаты не пакутуюць штодзённымі make-up-амі, яны не голяць ногі, а валасы, калі і фарбуюць, то хіба ў якія вар’яцкія колеры, кшталту ружовага ці зялёнага. Але ні адзін хітрык не дапаможа, калі трэба пачынаць гаварыць: я не ведаю шведскую… І – нават асэнсаваўшы такую нечаканую праўду пра мяне, мясцовыя застаюцца добразычлівымі і спагадлівымі.
Што не так дома? Проста цяжка. Складана ўсміхацца, калі табе штодня даводзіцца ўгрызацца ў жыццё. Уся сістэма працуе па колу. У цябе дрэнны настрой, схадзіў у бар – сапсаваў афіцыянту. А апошні – зброя масавага паражэння. Я бачыла гэты прынцып у дзеянні знутры: яшчэ тое, скажу вам, відовішча.
Тым не менш, менавіта гэтыя панурыя людзі і ёсць наша найвялікшая каштоўнасць.
Мне 23 – ўжо ёсць, што губляць. У 19 было ўсё тое ж самае, за выключэннем аднаго – разумення важнасці блізкіх. Разаз ведаю, што ўсё астатняе можна набыць дзе заўгодна. Купіць кватэру, машыну, працягваць займацца сваімі хобі, будаваць кар’еру, абзавесціся знаёмымі…
Ёсць людзі, якія мяняюць цябе, а ёсць людзі, з якімі мяняешся сама, жывучы штодзённа побач. Яны цябе любяць за тваю сутнасць. І гэта любоў – самая сапраўдная і святая. Вось чаму я плачу.”З каханымі не раставайцеся” – не проста паэтычныя радкі.
Здымкі Ірыны Новік, Алісы Чэкатоўскай.
Пачатак гісторыі Алісы чытай на “Тваім Стылі”:
Мемуары эмігранткі – 2. Шчаслівы квіток
Працяг хутка будзе! Заставайцеся з намі!