Агнём і музыкай гарадзенскія аўтааматары закрылі сезон
Сцэна на лавеце, музыка ад аматараў добрага гуку “Just Bass”, калідор з аўто… Не трэба падказак, каб зразумець што адбываецца – тут тусуюцца аўтамабілісты. У першы вечар снежня прадстаўнікі 13 гарадзенскіх аўтаклубаў сабраліся на закрыццё сезона. Здаецца, у Пышкі на пляцоўку каля “Зелянгаса” з’ехалася палова аўтамабіляў горада.