Яшчэ два дамы на Астроўскага прынесены ў ахвяру новай дарозе
Адзенне рабочых было падпісана “УЖРЭП Ленінскага раёна”, але чалавек, які быў “за галоўнага”, адмовіўся расказаць якую арганізацыю яны прадстаўляюць і сказаў, што яны працуюць інкогніта (!).
Паводле праекту новая дорога будзе пракладзена да чыгуначнага вакзала праз гаражы і склады былых спецаўтагаспадарак. Глебу зменам на Астроўскага рыхтавалі ўжо даўно. Некалькі год таму жыхарам забаранілі разбудоўвацца, потым пара дамоў пазбавілася агароджы (Астоўскага 4 і 8). Гэтым летам праклалі ў абодва бакі двухпалосную дарогу і зруйнавалі яскравы прыклад драўлянага канструктывізму – будынак па вуліцы Астроўскага 15.
Здымкі аўтаркі