Інструктар па сальсе: “Вы павінны адчуваць адзін аднаго грудзьмі”

| Без катэгорыі

18 лістапада на пляцоўцы “ОфицерOFF” жадаючыя маглі паглыбіць свае навыкі ў латынаамерыканскіх танцах, альбо наогул пачаць навучацца з нуля. Бясплатны майстар-клас па сацыяльных танцах ладзіла гарадзенская школа “Salsa-rika”.

“Стэп, стэп, паварот. Прыцісніцеся да партнёра бліжэй. Літаральна, вы павінны адчуваць адзін аднаго грудзьмі”, – гучала ад інструктараў.

У першай палове заняткаў трэнеры паказалі асноўныя рухі кізомбы. Далей толькі практыка. Мужчына вядзе, жанчына “слухае” цела партнера. Так пад музыку атрымліваецца палкі танец пары.

 

Ксенія Голубева, інструктар “Salsa-rika”: “Сацыяльныя танцы гэта абмен эмоцыямі, камунікацыя. Яны дапамагаюць разняволіцца, мужчынам – актывізаваць у сабе лідарскія якасці”.

 

У канцы выступілі вучаніцы школы “Salsa-rika”

 

Здымкі і відэа аўтаркі

 

Пра сальсу ў Гродне слухайце таксама ў архіве радыё “Твой стыль”