«Саўка да Грышка» другі раз наведалі Гродна

Зала на Будзёнага 48а была, як заўсёды, поўная. Хапала людзей з фота- і відэакамерамі: Лявон Вольскі прыцягвае гарадзенцаў незалежна ад таго, з якой праграмай прыязджае. Музыка і аўтар альбома традыцыйна граў на гітары. Жвавасці выступу дадалі саксафон і флейта ў выкананні Паўла Аракеляна.

Дуэт Вольскі & Аракелян выканаў не толькі песні з праекта «Саўка ды Грышка», але і папулярныя кампазіцыі з «Народнага Альбома», «Я нарадзіўся тут» і нават трэш-шансон праекта «Куплеты і прыпевы». Апошняй песняй мела быць «Тры чарапахі», якую ўсе прысутныя спелі разам стоячы, але зала выклікала артыстаў на біс. Таму апошняй прагучала песня «Люблю» са старой праграмы гурта «Крамбамбуля».

У канцы сустрэчы ўдзячная публіка літаральна заціснула музыку ў куце: кожны хацеў атрымаць на дыск аўтограф.

 

Гэта быў ужо другі візіт Вольскага ў Гродне з прэзентацыяй «Саўкі ды Грышкі». Першы дыск – «Саўка ды Грышка. Ад вясны да вясны» – ён прэзентаваў летам 2011 года, аднак, праз хваробу горла Лявона, канцэрты быў тады надта кароткім.

 

Здымкі аўтаркі