На Гродненском стеклозаводе прокомментировали слухи о якобы скопившихся невероятных запасах продукции
“Вялізныя кантэйнеры з прадукцыяй на гарадзенскім шклозаводзе сталі заўважныя з вуліцы нават няўзброеным вокам”, – пісалі журналісты belsat.eu, дадаючы, што такога не было нават у 2013 годзе, “калі праверка выявіла на складах 270% гадавога аб’ёму прадукцыі”.
Аднак, як патлумачылі ў кіраўніцтве прадпрыемства, праверак такога роду – па выяўленні запасаў – наогул ніколі не было. Праверка з КДК была ў 2014 годзе. На ёй былі выяўлены парушэнні: пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць і высокі сабекошт прадукцыі. За першыя пяць месяцаў 2015 былі прыняты меры па спагнанню пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці і распрацаваны план мерапрыемстваў па зніжэнні выдаткаў. Сёння ён рэалізуецца на практыцы.
Бутэлькі, назапашаныя на тэрыторыі, выраблены пад канкрэтнага спажыўца, і чакаюць, калі іх адгрузіць. “Выбарка гэтай прадукцыі будзе адбывацца ў хуткім часе, пад разліў прадпрыемстваў-заказчыкаў”, – патлумачыла Анастасія Мокрая, менеджар па камунікацыях.
Будынак, на якім вісіць аб’ява аб продажы, як апынулася, і зусім не належыць шклозаводу. Яго ўласнік – ААТ Белкард.
Некарэктна паднесена інфармацыя, якая тычыцца інвестпраекта па вытворчасці медыцынскай тары, лічаць на шклозаводзе. Па дадзеных Дзяржкантролю, гэтая прадукцыя не выпускаецца з 2014 года. На заводзе патлумачылі, што гэты праект прадугледжвае не толькі прадукцыю медыцынскага шкла, але і тары для харчовых вадкасцяў. “Яна на сённяшні дзень запатрабавана на ўнутраным рынку, у прыватнасці на прадпрыемствах лікёра-гарэлачнай галіны”, – кажа камерцыйны дырэктар Ігар Байчук.
На заводзе звяртаюць увагу, што па выніках даследавання Расійскай акадэміі навук, у пластыкавай ўпакоўцы з півам быў знойдзены забаронены дзібуцілфтолат. Вынікі даследавання даказваюць, што рэчыва патрапіла ў піва непасрэдна з ПЭТ-упакоўкі. Гэта рэчыва шкоднае, яно выклікае таксічны гепатыт і многае іншае. Яно ўжо забаронена альбо абмежаваны шэрагам еўрапейскіх і амерыканскіх законаў. “Так што, распіццё спіртных напояў шкодзіць вашаму здароўю, асабліва калі гэта ПЭТ. У шкле – добрыя напоі”, – рэзюмуе Данііл Жукоўскі, намеснік дырэктара па кіраванні якасцю.